20.09.2007 | РБ, Радунь | СШ №2 | Музей

На предыдущую страницу

Наш музей. Очерк об истории создания музея.

Радунскі народны гісторыка-краязнаўчы музей СШ №2 быў адкрыты ў 1985 годзе. Мае тры экспазіцыйныя залы (дзве па гісторыі дасавецкага перыяду, у трэцяй змешчаны матэрыялы па гісторыі савецкага грамадства). Агульная плошча 135 м 2 . На 2006 год 3108 экспанатаў, з іх 1058 у асноўным фондзе.

У 1998 годзе музею было прысвоена званне “народны”. Толькі ў 2006 годзе праведзена 153 экскурсіі, колькасць наведвальнікаў склала за гэты год 3108 чалавек. Музей наведваюць не толькі жыхары Беларусі, але і турыстычныя групы з Польшчы, Літвы, Германіі, ЗША, Ізраіля...

Метадычную дапамогу музею аказвае Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. На базе музея праводзяцца адкрытыя ўрокі, семінары, канферэнцыі, сустрэчы з прадстаўнікамі навукі і культуры, ветэранамі вайны і працы, іншыя масавыя мерапрыемствы. У музеі можна атрымаць кансультацыі па гісторыіі, археалогіі, тапаніміцы, этнаграфіі Гродзеншчыны і Воранашчыны, звесткі аб мінулым і сучасным нашага краю Вядзецца вялікая навукова-даследчая праца. Пры музеі працуе краязнаўчы клуб “Родынь”, які неаднаразова з'яўляўся пераможцам рэспубліканскіх, завочных конкурсаў па Ўсебеларускай турыстычна-краязнаўчай экспедыцыі навучэнцаў “Наш край”. На базе музея праводзяцца міжнародныя, рэспубліканскія, абласныя, гісторыка-краязнаўчыя канферэнцыі, семінары і навукова-практычныя мерапрыемствы.

Заснавальнік і кіраўнік Фясенка І.І.

 

В начало страницы

На предыдущую страницу

Hosted by uCoz