21.12.2007 | РБ, Радунь | Радунская государственная общеобразовательная гимназия | Творчество

На предыдущую страницу

Поэтическая страничка.

Немного об авторе: автор стихотворений - Вороновская Светлана. Закончыла 9 класаў Радунскай гімназіі ў 2005 годзе. З’яўляецца студэнткай Гродзенскага тэхналагічнага каледжа. Любоў да паэтычнага слова праявілася ў яе вельмі рана. З захапленнем вывучала творчасць розных пісьменнікаў. З цягам часу захацелася сказаць нешта “сваё”. Думаецца, што атрымалася гэта шчыра і ад душы.

У нас адно жыццё…
Былое больш не паўтарыцца.
Давайце зробім усё,
Каб мы маглі мінулым ганарыцца.

    Святочная вячэра

Зорка першая ўзышла на неба.
Хутка нам вячэраць трэба,
За сталом святочным уся сям’я збярэцца,
І бяседа звонкая пальецца.
Пад абрусам белым
Мы паложым сена,
Зверху ежу посную паставім,
У малітве Бога мы праславім,
А пасля падзелімся аплаткаю святою,
Пажадаем шчасця, у жыцці пакоя.
Скончым мы вячэру,
пойдзем у храм маліцца,
Хай жа ў гэты чысты светлы вечар
нам анёл прысніцца.

В начало странички

    Самай любай жанчыне на свеце

Неба сіняе, неба чыстае,
А на небе сонейка празрыстае.
Жыццё – складанае,
жыццё –дарога цярністая,
А ў жыцці ззяе душа твая прамяністая.
Для цябе няма бяды чужой.
Бяду людзей лічыш ты сваёй.
У дапамозе чалавеку не адкажаш
І нікому слова дрэннага не скажаш.
І памылкі прабачаеш людзям ты.
Будзь такою, мама любая , заўжды.

В начало странички

    Успамін Бога пра чалавека

    1

Помню, калі першы чалавек нарадзіўся на свет,
Здаецца, гэта быў паэт.
Помню, як ён прыроду любіў,
З усім сусветам у гармоніі жыў.
Помню, як любіў ён вясну,
Калі абуджалася ўсё ад сну.
Вакол зацвіталі незямной прыгажосці кветкі,
І, як з братамі, з чалавекам былі жывёл дзеткі.
Усё жыло не для сябе, жыло ўсё адно для аднога
І мір быў на зямлі, і шчасця не было другога.

2

Як птушкі, праляцелі гармоніі касмічнай гады.
Новы чалавек прыйшоў, назваў сябе царом прыроды.
Помню, калі ён нарадзіўся на свет… Не, гэта быў не паэт…
Помню, як ён прыроду “любіў”.
Не , не любіў, а бязлітасна губіў.
Вакол узрасталі, забруджвалі ўсё заводы,
Для забавы забівалі жывёл - дзяцей прыроды..
Жыў для сябе, клапаціўся пра сябе чалавек
І думаў, што пражыве не адзін век.

3

Але не вечнае жыццё,
Адыдзе ўсё ў небыццё.
У жыцці зямлі пачаўся новы век,
І хутка прыйдзе новы чалавек.

В начало странички

***

Стаіць там ціш…
Няма жывой душы.
Кругом глядзіш -
Адны крыжы, крыжы
А кожны крыж –
Ды гэта новы лёс...
Жылі паміж
Людзей, ды кожны нёс
У свет сваё...
І кожны з тых усіх
Пражыў “маё”-
“Маё” не для другіх...
І кожны жыў.
У жыцці ўсяго было:
Любіў, тварыў,
Убок не той вяло.
Адзін любіў,
Так шчыра - свету знак.
Спяшыў другі
Багата, добра жыць.
Намер такі
Ён меў: дабра нажыць.
А нехта даў
Усё сваё жыццё
Для добрых спраў,
Каб здейсніць адкрыццё.
Напэўна, быў якісь такі дзівак.
Шчасліва жыў,
Хоць кажуць, што не так.
Так кожны з іх
Рабіў асобны круг,
Пакуль не сціх,
Зусім агонь не стух.
Яны жылі,
Не вернеш ўжо таго.
У канцы прыйшлі
Яны да аднаго:
Прыйшоў іх час,
Назад не вернеш іх.
І іх, і нас
Часцінка будзе ў другіх.

В начало странички

На предыдущую страницу

Hosted by uCoz